Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

10 Лют 2016

Макей і Міхаэліс абмеркавалі ў Мінску ўзаемаадносіны Беларусі і ЕС

10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узаемаадносіны Беларусі і ЕС абмеркавалі ў Мінску міністр замежных спраў Уладзімір Макей і палітычны дырэктар МЗС ФРГ Андрэас Міхаэліс. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС.

У час сустрэчы адбыўся абмен думкамі па розных пытаннях беларуска-германскага супрацоўніцтва, узаемаадносінах Беларусі з Еўрапейскім саюзам.

Пасля заканчэння сустрэчы адбыліся перагаворы Андрэаса Міхаэліса з намеснікам міністра замежных спраў Аленай Купчыной. "Бакі прадоўжылі абмеркаванне тэматыкі палітычнага, гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеяння на міжнароднай арэне, у АБСЕ з улікам германскага старшынства ў гэтай арганізацыі ў 2016 годзе", - праінфармавалі ў прэс-службе МЗС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі