18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правёў сёння планавую сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расіі ў Беларусі Дзмітрыем Мезенцавым. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Паводле інфармацыі, у час размовы бакі абмяняліся думкамі пра бягучую поствыбарную сітуацыю ў Беларусі.
"Абмеркаваны шэраг пытанняў двухбаковага ўзаемадзеяння, у тым ліку падрыхтоўка да правядзення VII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, сумеснага пасяджэння калегій МЗС дзвюх краін, а таксама графікі кантактаў па лініі інтэграцыйных структур", - расказалі ў прэс-службе.