Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Жнв 2021

Макей і Мезенцаў абмеркавалі беларуска-расійскае ўзаемадзеянне ў саюзным будаўніцтве

Макей і Мезенцаў абмеркавалі беларуска-расійскае ўзаемадзеянне ў саюзным будаўніцтве
Фота з архiва

20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правёў сустрэчу з дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Дзмітрыем Мезенцавым. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

У ходзе сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні беларуска-расійскага ўзаемадзеяння ў рамках саюзнага будаўніцтва, графік правядзення пасяджэнняў вышэйшых органаў Саюзнай дзяржавы, а таксама дзейнасць Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.

Як паведамлялася БЕЛТА, тэма развіцця інтэграцыі з Расіяй у фармаце Саюзнай дзяржавы абмяркоўвалася 17 жніўня на нарадзе Прэзідэнта Беларусі з кіраўніцтвам Савета Міністраў. Аляксандр Лукашэнка і ўдзельнікі мерапрыемства заслухалі даклад першага віцэ-прэм'ера Мікалая Снапкова, які ўзначальвае беларускі бок у перагаворах з Расіяй па інтэграцыйных праграмах.

Паводле слоў Мікалая Снапкова, Беларусь і Расія практычна цалкам узгаднілі пакет інтэграцыйных дакументаў. "Ужо амаль тры гады па ініцыятыве нашых расійскіх партнёраў мы рэалізуем падыходы па паглыбленні інтэграцыі ў рамках выканання дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Пасля замарозкі гэтай тэматыкі зімой 2019 года перагаворы былі адноўлены летам 2020-га. У працэсе перагавораў даволі хутка выявілася ядро інтарэсаў з кожнага боку. Для расіян гэта пытанні падатковага і мытнага рэгулявання, гэта значыць празрыстасці, прасочвальнасці тавараў па іх тэрыторыі. Для нас - умовы супрацоўніцтва ў энергетыцы і доступ на расійскі рынак. Ва ўсім пакеце эканамічных інтэграцыйных дамоўленасцей галоўная складанасць у нашых перагаворных пытаннях была ва ўзаемаўвязванні гэтых сустрэчных інтарэсаў", - расказаў першы віцэ-прэм'ер.

У выніку бакі выйшлі на практычна цалкам узгоднены пакет інтэграцыйных дакументаў, які ўключае асноўныя напрамкі і 28 галіновых саюзных праграм, а таксама праекты рашэнняў саюзнага Саўміна і Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы аб іх адабрэнні.

Як заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 9 жніўня ў час "Вялікай размовы з Прэзідэнтам", у рамках Саюзнай дзяржавы засталося ўзгадніць толькі адну саюзную праграму. Разгледжаныя раней інтэграцыйныя карты былі перафармаціраваны ў саюзныя праграмы. Усяго іх 28. І засталося нявырашаным адно пытанне. "Калі мы ў саюзе, калі бачым перспектыву, трэба выраўноўваць цэны і там, і тут. Або, як у вас прынята гаварыць, у свабоднае планаванне адпусціць. Захацелі - мы купілі там прыродны газ, дапусцім, у "Газпрама". Няма ў "Газпрама"? У іншай кампаніі - у вас іх шмат, якія здабываюць прыродны газ. Гэта значыць свабодны павінен быць гандаль гэтым таварам. Адсюль будуць цэны. Мы не просім нізкіх цэн. Мы роўных цэн хочам", - падкрэсліў беларускі лідар 9 жніўня.

Ён нагадаў, што адзіная эканамічная прастора, якую выбудоўваюць Беларусь і Расія, прадугледжвае роўныя ўмовы для ўсіх суб'ектаў гаспадарання, прадпрыемстваў і людзей. Рыначныя ўмовы. "Мы згодны на рыначныя ўмовы, але ўмовы павінны быць роўнымі. Мы дамовіліся з Прэзідэнтам Расіі, што пераадолеем усякія бар'еры і выраўнуем гэтыя ўмовы", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

"Мне хацелася б спадзявацца, аб чым мы з Прэзідэнтам (Пуціным. - Заўвага БЕЛТА) дамаўляліся, што ў гэтым годзе, у канцы года, адбудзецца Вышэйшы дзяржаўны савет Саюзнай дзряжавы. І ён павінен быць этапны, там мы павінны прыняць вельмі сур'ёзныя рашэнні. Думаю, калі там расіяне ўжо вельмі пабаяцца па газу зрабіць які-небудзь крок па выраўноўванні ўмоў, мы гэтыя 28 саюзных праграм (карты былі перапрацаваны) прымем. Гэта будзе каласальны крок наперад", - упэўнены кіраўнік беларускай дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі