24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з кіраўніком МЗС Расіі Сяргеем Лаўровым, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
У развіццё праведзеных на мінулым тыдні рабочых перагавораў кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмеркавалі і скаардынавалі ход рэалізацыі дасягнутых дамоўленасцей. Падрабязна спыніліся як на двухбаковым узаемадзеянні, так і на шматбаковым парадку дня.
Пацверджана ўзаемная гатоўнасць да прадаўжэння цеснага ўзаемадзеяння і рэгулярных рабочых кантактаў па лініі знешнепалітычных ведамстваў.