9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэлефонная размова міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з кіраўніком МЗС Расіі Сяргеем Лаўровым адбылася 9 лютага. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
У час размовы кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях беларуска-расійскага супрацоўніцтва, узаемадзеяння ў рамках інтэграцыйных аб'яднанняў і міжнародных арганізацый.
Міністр замежных спраў Беларусі павіншаваў Сяргея Лаўрова і расійскіх калег з Днём дыпламатычнага работніка Расіі.