21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей абмеркаваў з кіраўніком МЗС Расіі Сяргеем Лаўровым падрыхтоўку да пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў таксама разгледзелі падрыхтоўку да маючага адбыцца сумеснага пасяджэння калегіі міністэрстваў замежных спраў, на якім будзе падпісана Праграма ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі дзяржаў - удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2022-2023 гады.
Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў закранулі пытанні ўзаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях і абмяняліся інфармацыяй аб эпідсітуацыі ў дзвюх краінах.