Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Стд 2021

Макей і Лаўроў абмеркавалі двухбаковае супрацоўніцтва і інтэграцыйнае ўзаемадзеянне

Макей і Лаўроў абмеркавалі двухбаковае супрацоўніцтва і інтэграцыйнае ўзаемадзеянне
Фота з архiва

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністры замежных спраў Беларусі і Расіі Уладзімір Макей і Сяргей Лаўроў у час тэлефоннай размовы абмеркавалі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне ў інтэграцыйных структурах. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"Уладзімір Макей праінфармаваў калегу аб развіцці ўнутрыпалітычнай сітуацыі і маючых адбыцца маштабных палітычных мерапрыемствах у Беларусі. Бакі абмеркавалі бягучыя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах, узаемадзеянне ў рамках Саюзнай дзяржавы і інтэграцыйных структур", - расказалі ў МЗС.

Асаблівую ўвагу міністры ўдзялілі міжнароднай бяспецы і кантролю над узбраеннямі. Сяргей Лаўроў грунтоўна праінфармаваў аб падыходах расійскага боку па канкрэтных сектарах у гэтай галіне. "Субяседнікі дамовіліся прадоўжыць цесную каардынацыю і ўзаемадзеянне па гэтых пытаннях", - заявілі ў прэс-службе міністэрства.

Сяргей Лаўроў таксама павіншаваў Уладзіміра Макея і беларускіх калег-дыпламатаў з прафесійным святам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі