1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Уладзімір Макей сёння сустрэўся з дзяржаўным сакратаром Міністэрства замежных спраў Швецыі Анікай Сёдэр, якая знаходзіцца з візітам у Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС.
Адбылася таксама сустрэча Анікі Сёдэр з намеснікам міністра замежных спраў Беларусі Аленай Купчыной. "Бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі развіцця супрацоўніцтва Беларусі і Швецыі, узаемадзеяння па лініі Беларусь-ЕС, а таксама актуальныя пытанні міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня", - праінфармавалі ў МЗС.