Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Кст 2018

Макей і кіраўнік УНЗ ААН абмеркавалі сумесныя крокі па барацьбе з наркапагрозай і гандлем людзьмі

Макей і кіраўнік УНЗ ААН абмеркавалі сумесныя крокі па барацьбе з наркапагрозай і гандлем людзьмі
Фота МЗС

9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і намеснік Генеральнага сакратара ААН - выканаўчы дырэктар Упраўлення ААН па наркотыках і злачыннасці (УНЗ ААН) Юрый Фядотаў абмеркавалі сумесныя крокі ў сферы барацьбы з наркапагрозай і процідзеяння гандлю людзьмі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

Бакі таксама ўдзялілі ўвагу ўзаемадзеянню ў рамках рэгіянальнай праграмы УНЗ ААН для Беларусі, Малдовы і Украіны ў галіне барацьбы са злачыннасцю і наркатрафікам. Удзельнікі сустрэчы адзначылі ўстойлівы высокі ўзровень супрацоўніцтва Беларусі і Упраўлення ААН па наркотыках і злачыннасці.

Уладзімір Макей з задавальненнем адзначыў падтрымку, якую аказвае УНЗ ААН у ажыццяўленні беларускіх антытрафікінгавых ініцыятыў. Міністр таксама падзякаваў кіраўніку УНЗ ААН за ўклад у падрыхтоўку і ўдзел у міжнароднай канферэнцыі па барацьбе з тэрарызмам у лічбавую эпоху.

Гэта другі рабочы візіт кіраўніка УНЗ ААН у Беларусі, першы адбыўся ў маі 2013 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі