5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Уладзімір Макей сустрэўся з апостальскім нунцыем, архібіскупам Антэ Ёзічам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.
Уладзімір Макей і Антэ Ёзіч абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, супрацоўніцтва Беларусі і Ватыкана ў рамках міжнародных арганізацый. "Пацверджана ўзаемнае імкненне да актывізацыі беларуска-ватыканскага ўзаемадзеяння ў мэтах умацавання пазітыўнай дынамікі двухбаковага супрацоўніцтва і міжканфесійнага дыялогу", - адзначылі ў МЗС.
Кіраўнік МЗС таксама пажадаў апостальскаму нунцыю актыўнай плённай працы ў Беларусі.