12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правёў у Варшаве сустрэчу з еўрапейскім камісарам па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства ЕС Ёханесам Ханам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС.
Бакі абмеркавалі адносіны ЕС і Беларусі, тэму правоў чалавека і дэмакратыі, праінфармавалі ў прэс-службе.
Як паведамлялася, Уладзімір Макей 12 красавіка прымае ўдзел у сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краін - удзельніц Вышаградскай групы (Венгрыя, Польшча, Славакія, Чэхія) і ініцыятывы ЕС "Усходняе партнёрства", якая адбудзецца ў Варшаве (Польшча). Чакаецца, што ў ходзе сустрэчы будуць абмеркаваны актуальныя пытанні ўзаемадзеяння краін - удзельніц Вышаградскай групы і "Усходняга партнёрства" напярэдадні маючага адбыцца саміту "Усходняга партнёрства". Запланаваны таксама двухбаковыя сустрэчы Уладзіміра Макея з кіраўніцтвам МЗС краін - членаў Еўрапейскага саюза, дзяржаў "Усходняга партнёрства" і еўраструктур.