24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску 24 жніўня адбылася сустрэча міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з дзяржаўным міністрам па замежных справах, спецыяльным памочнікам прэм'ер-міністра Пакістана Саідам Тарыкам Фатэмі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Бакі абмеркавалі актуальны стан беларуска-пакістанскіх адносін у палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах. Асаблівая ўвага была ўдзелена падрыхтоўцы ўзаемных візітаў на розных узроўнях і мерапраемствам, правядзенне якіх запланавана на бліжэйшыя месяцы.
Па выніках сустрэчы выказана ўзаемная зацікаўленасць у прадаўжэнні кантактаў у інтарэсах захавання дасягнутага за апошні час прагрэсу двухбаковага ўзаемадзеяння па шырокім спектры напрамкаў.