9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Напрамкі актывізацыі ўзаемадзеяння Беларусі з Саветам Еўропы абмеркаваў сёння міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у час сустрэчы з членамі папярэдняй місіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) па назіранні за выбарамі Прэзідэнта. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
"Бакі абмеркавалі шэраг пытанняў, звязаных з арганізацыяй міжнароднага назірання за маючымі адбыцца прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі, а таксама стан адносін і магчымыя напрамкі актывізацыі ўзаемадзеяння Рэспублікі Беларусь з ПАСЕ і Саветам Еўропы ў цэлым", - праінфармавалі ў прэс-службе МЗС.