23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і намеснік міністра - дзяржаўны сакратар МЗС Італіі Вінчэнца Амендола абмеркавалі сёння ў час сустрэчы ў Мінску пашырэнне гандлёва-эканамічных сувязей паміж дзвюма краінамі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
"Бакі абмеркавалі бягучы стан і перспектывы двухбаковага ўзаемадзеяння, уключаючы магчымасці для пашырэння гандлёва-эканамічных сувязей і інвестыцыйнага партнёрства, супрацоўніцтва ў рамках міжнародных арганізацый, разгледзелі актуальныя пытанні рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня", - расказалі ў міністэрстве.
У прэс-службе растлумачылі, што Вінчэнца Амендола знаходзіцца ў Беларусі для ўдзелу ў мерапрыемствах высокага ўзроўню па лініі Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы і правядзення беларуска-італьянскіх кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў па палітычных і консульскіх пытаннях.
Як паведамлялася, 22 чэрвеня Уладзімір Макей правёў сустрэчы з міністрам замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэрам Сіяртам і міністрам замежных і еўрапейскіх спраў Славакіі Міраславам Лайчакам.