11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку ў Баку, куды кіраўнік дзяржавы прыбыў для ўдзелу ў кліматычным саміце, запрасіў на нефармальную вячэру Прэзідэнт ААЭ шэйх Мухамед бен Заід аль-Нахаян. Гэту інфармацыю БЕЛТА пацвердзілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Сярод іншых высокіх гасцей - наследны прынц Іарданіі Хусэйн ібн Абдула і прэм'ер-міністр Албаніі Эдзі Рама, а таксама члены прадстаўнічай дэлегацыі ААЭ.
За вячэрай адбылася грунтоўная размова, падрабязнасці якой не паведамляюцца.