10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зробіць рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У Маскве 11 сакавіка адбудуцца перагаворы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Лідары краін абмяркуюць актуальныя пытанні двухбаковых адносін, развіццё саюзнай кааперацыі, эканамічнае ўзаемадзеянне ва ўмовах санкцыйнага націску. На парадку дня таксама абстаноўка ў рэгіёне і ва Украіне.