Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

18 Лют 2021

Лукашэнка ўзнагародзіў Рапоту ордэнам Пашаны

Лукашэнка ўзнагародзіў Рапоту ордэнам Пашаны

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Рыгора Рапоту ордэнам Пашаны. Узнагарода ўручана ў час сустрэчы ў Палацы Незалежнасці ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гэтай узнагароды Рыгор Рапота ўдастоены за значны асабісты ўклад у развіццё інтэграцыйнага ўзаемадзеяння, саюзнае будаўніцтва, умацаванне дружалюбных адносін і адзінства народаў Беларусі і Расіі.

"Вы яго заслужылі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, уручаючы ордэн. У сваю чаргу Рыгор Рапота, прымаючы высокую дзяржаўную ўзнагароду, адказаў: "Служу Саюзнай дзяржаве!"

Звяртаючыся да Прэзідэнта, дзяржсакратар падзякаваў яму за доўгія гады плённай сумеснай працы. "Не было выпадку, каб вы калі-небудзь не адгукнуліся на любы запыт, на любую просьбу, на любое пажаданне, не зрэагавалі. Гэта стварае вельмі добрую рабочую абстаноўку. І калі, дасць бог, яна і далей будзе захоўвацца і ў Пасткаме, і іншых нашых структурах, то гэта добры механізм, яго трэба выкарыстоўваць, - сказаў ён. - Я гатовы ў любой якасці дапамагаць новым людзям, якія там будуць працаваць".

Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы пацвердзіў, што і ў далейшым мае намер садзейнічаць умацаванню адносін Беларусі і Расіі. "Я лічу, што гэта вельмі важна. Гэта важна для расіян, гэта важна для беларусаў. Гэта важна наогул для ўсёй постсавецкай прасторы, - сказаў ён. - І дзе б я далей ні апынуўся, я гэтай тэме буду прыхільны".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі