5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Сербіі Таміслаў Нікаліч узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў за значны ўклад ва ўмацаванне міру, дружалюбных адносін і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Сербіяй. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 5 мая, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.