4 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей 38 жанчын з Магілёўскай і Мінскай абласцей. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У ліку ўзнагароджаных - даярка ААТ "Хоцімскі тэхнакомплекс" Людміла Кузьміна, хатняя гаспадыня з Салігорска Алена Пятровіч, камплектоўшчык ААТ "Рудзенск" Пухавіцкага раёна Наталля Трусевіч.