Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

6 Сак 2019

Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнамі і медалямі больш за 20 чалавек

6 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў больш за 20 чалавек ордэнамі і медалямі за ўзорнае выкананне воінскага абавязку, значныя поспехі ў падтрыманні высокай баявой гатоўнасці падраздзяленняў і воінскіх часцей, заслугі ва ўмацаванні абараназдольнасці і падрыхтоўцы ваенных кадраў, ратаванне людзей на вадзе і ў час пажару. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Ордэна "За службу Радзіме" ІІІ ступені ўдастоены намеснік камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі проціпаветранай абароны Узброеных Сіл Андрэй Гурцэвіч, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення - начальнік 1-га ўпраўлення галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Сяргей Лагадзюк, намеснік міністра абароны па ўзбраенні - начальнік узбраення Узброеных Сіл Сяргей Сіманенка.

Медалём "За выратаванае жыццё" ўзнагароджаны галоўны спецыяліст сектара арганізацыі функцыянавання дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны Рэчыцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы "Гомельскае абласное ўпраўленне МНС" Уладзімір Клімовіч, начальнік варты пажарнай аварыйна-выратавальнай часці нумар 1 Касцюковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы "Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС" Максім Новікаў.

У ліку ўзнагароджаных медалём "За адзнаку ў воінскай службе" - намеснік начальніка 1-га аддзела 4-га ўпраўлення галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Аляксей Ананенка, камандзір 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Узброеных Сіл Аляксандр Трубека, начальнік аддзела Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Алег Чабатароў.

Медаля "За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый" удастоены аператыўны дзяжурны дзяжурнай змены цэнтра аператыўнага ўпраўлення Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Дзяніс Пракоф'еў.

Акрамя таго, ганаровае званне "Заслужаны спецыяліст Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь" прысвоена начальніку штаба - першаму намесніку камандуючага сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Віктару Гулевічу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі