Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

18 Май 2017

Лукашэнка ўзнагародзіў Нікаліча ордэнам Дружбы народаў

18 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў Палацы Незалежнасці ўзнагародзіў Прэзідэнта Сербіі Таміслава Нікаліча ордэнам Дружбы народаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дзяржаўная ўзнагарода ўручана за значны ўклад ва ўмацаванне міру, дружалюбных адносін і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Сербіяй.

На сустрэчы ў фармаце сам-насам Аляксандр Лукашэнка і Таміслаў Нікаліч абмяркуюць стан беларуска-сербскіх адносін, рэалізацыю інвестыцыйных праектаў і вынікі супрацоўніцтва за апошнія некалькі гадоў. Прэзідэнты таксама абмяняюцца меркаваннямі па палітычным парадку дня і іншых актуальных пытаннях.

Да гэтага часу Прэзідэнт Беларусі чатыры разы наведваў Сербію, праведзены тры візіты кіраўнікоў сербскай дзяржавы ў Мінск.

Беларусь і Сербія паспяхова ўзаемадзейнічаюць у міжнародных арганізацыях, аказваючы адна адной падтрымку. У апошнія гады актывізавалася супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі Беларусі і Сербіі, 15 беларускіх гарадоў, уключаючы ўсе абласныя цэнтры, устанавілі пабрацімскія і партнёрскія адносіны з гарадамі Сербіі.

У перыяд з 2009 па 2015 год тавараабарот паміж дзвюма краінамі вырас у 4,7 раза, перасягнуўшы адзнаку $250 млн. У студзені-сакавіку 2017 года тавараабарот склаў $54,5 млн, што на 25,6 працэнта вышэй у параўнанні з адпаведным перыядам 2016 года. Аб'ём беларускага экспарту ў Сербію павялічыўся на 59,6 працэнта і склаў $28,4 млн.

У Беларусі зарэгістравана некалькі прадпрыемстваў з удзелам сербскага капіталу. У сваю чаргу ў Сербіі дзейнічаюць зборачныя вытворчасці беларускіх трактароў і аўтобусаў. У 2014 годзе на базе кампаніі "Беларус-Аграпанонка" створана зборачная вытворчасць трактароў малых магутнасцей. Прапрацоўваюцца новыя сумесныя праекты супрацоўніцтва ў сферы вытворчай кааперацыі.

Прадаўжаецца таксама ўзаемадзеянне з сербскімі партнёрамі па рэалізацыі праектаў "Маяк Мінска" і "Эксперыментальны шматфункцыянальны комплекс "Мінск-Мір".

У Сербіі 2 красавіка адбыліся чарговыя прэзідэнцкія выбары, перамогу ў якіх атрымаў дзеючы старшыня ўрада і лідар кіруючай Сербскай прагрэсіўнай партыі Аляксандр Вучыч. Уступленне на пасаду выбранага Прэзідэнта Сербіі чакаецца 31 мая 2017 года. У гэты ж дзень заканчваюцца паўнамоцтвы Таміслава Нікаліча, які не стаў балаціравацца на другі прэзідэнцкі тэрмін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі