22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Губернатар Сахалінскай вобласці Расіі Алег Кажамяка ўзнагароджаны ордэнам Пашаны. Адпаведны ўказ нумар 344 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 22 верасня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Дзяржаўнай узнагароды Беларусі Алег Кажамяка ўдастоены за значны асабісты ўклад у развіццё ўсебаковага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.