Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Ліп 2023

Лукашэнка ўзнагародзіў беларускіх ратавальнікаў за ліквідацыю наступстваў землетрасення ў Турцыі

Лукашэнка ўзнагародзіў беларускіх ратавальнікаў за ліквідацыю наступстваў землетрасення ў Турцыі
Фота з архiва

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За ўмелыя, ініцыятыўныя і смелыя дзеянні пры правядзенні аварыйна-выратавальных і іншых неадкладных работ супрацоўнікі Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння "ЗУБР" МНС узнагароджаны медалём "За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый". Адпаведны ўказ нумар 218 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 19 ліпеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Медалём адзначаны начальнік атрада Ігар Зарэмба і яго першы намеснік Андрэй Мяцельскі, камандзір аддзялення цэнтра пошукава-выратавальных работ і пажаратушэння Анатоль Іванчыкаў, начальнік дзяжурнай змены цэнтра аператыўнага кіравання Аляксандр Курачкін, аператыўныя дзяжурныя цэнтра аператыўнага кіравання Дзмітрый Мельнік, Яўген Высоцкі і Сяргей Навічук.

З 8 па 15 лютага работнікі атрада "ЗУБР" у складзе пошукава-выратавальнай каманды ўдзельнічалі ў аварыйна-выратавальных работах па ліквідацыі наступстваў землетрасення ў турэцкім горадзе Кахраманмараш.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі