16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, разгледзеўшы кадравыя пытанні, узгадніў назначэнне новых намеснікаў міністраў аховы здароўя і культуры, паведамляе БЕЛТА.
На пасаду намесніка кіраўніка Міністэрства аховы здароўя ўзгоднена Алена Богдан, якая да гэтага часу працавала ў міністэрстве начальнікам галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі, экспертызы, зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.
Вакантную пасаду намесніка міністра культуры зойме Валерый Грамада.
Кіраўнік дзяржавы таксама даў згоду на назначэнне генеральнага дырэктара прадпрыемства "Белмедтэхніка". Ім стане Дзмітрый Страздзін, які раней быў галоўным урачом Рэспубліканскай клінічнай бальніцы медыцынскай рэабілітацыі.
Як падкрэсліў Прэзідэнт, для новага кіраўніка прадпрыемства самым важным пытаннем павінна стаць цэнаўтварэнне - на імпартныя лякарствы і медыцынскую тэхніку. "Цэнаўтварэнне - пытанне нумар адзін. Звярніце на гэта ўвагу", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Ён папярэдзіў, што дзейнасць дырэктара "Белмедтэхнікі" будзе пастаянна знаходзіцца ў полі зроку Прэзідэнта. І ў час работы новы кіраўнік напэўна сутыкнецца з некаторымі цяжкасцямі. "Накатаў на вас будзе - і злева, і справа. Як толькі вы зоймеце жорсткую пазіцыю, тыя, каму вы на хвост наступіце, хто льготна працаваў па імпарце медтэхнікі, цэнах, яны будуць крыўдзіцца на вас, што вы нешта не так робіце. Калі выбераце іншых пастаўшчыкоў, якія будуць на больш выгадных умовах з намі працаваць, таксама вас будуць крытыкаваць тыя, якія адыдуць убок", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт адзначыў кіраўніцкі вопыт Дзмітрыя Страздзіна і выказаў надзею, што гэта дапаможа яму разабрацца з праблемамі на новай пасадзе. "Вы ведаеце, што трэба для краіны. Цэнаўтварэнне - гэта цяпер нескладанае пытанне. Усе кампаніі ў інтэрнэце. Адкрыў, паглядзеў, дамовіўся, панізіў цану ніжэй за сусветную і купляй, што цяпер і робіцца ў Міністэрстве аховы здароўя", - дадаў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуўся да Аляксандра Субоціна, які назначаны памочнікам Прэзідэнта - інспектарам па Магілёўскай вобласці. Кіраўнік дзяржавы адзначыў станоўчы вынік яго работы на былой пасадзе - члена Калегіі па прамысловым і аграпрамысловым комплексе ЕЭК. "Вы чалавек адукаваны, дасведчаны, - сказаў Прэзідэнт. - Хацелася б, каб вы больш пахадзілі па зямлі і ўніклі добра ў працэсы сельскагаспадарчай вытворчасці, вам у далейшым гэта спатрэбіцца".
У размове з журналістамі Аляксандр Субоцін расказаў, што бачыць вялікія рэзервы для развіцця эканомікі ў новых падыходах і сумесных дзеяннях з кіраўніцтвам рэгіёна. "Нельга стаяць на месцы, трэба пастаянна рухацца наперад, рэкламаваць свае паслугі і прадукцыю для іншых краін, каб быць паспяховымі і зарабляць грошы для краіны і вобласці", - дадаў ён.