12 лютага, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка збіраецца наведаць з афіцыйным візітам Грузію. Аб гэтым ён расказаў сёння журналістам пасля завяршэння перагавораў лідараў "нармандскай групы", што праходзілі ў Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэты візіт некалькі разоў пераносіўся, аднак цяпер ён адбудзецца.
"Так, я збіраюся ў Грузію, у мяне афіцыйны візіт, мы яго ўсё пераносілі і пераносілі з кіраўніцтвам Грузіі, але вырашылі, што ў бягучым годзе нам трэба сустрэцца і сур'ёзна пагаварыць аб двухбаковых адносінах з нашымі блізкімі людзьмі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.