26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў тэрміны правядзення XXX Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Адпаведнае распараджэнне кіраўнік дзяржавы падпісаў 26 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Асноўныя мерапрыемствы "Славянскага базару" пройдуць з 15 па 18 ліпеня. У мэтах пашырэння глядацкай аўдыторыі прадугледжаны бязвізавы парадак уезду ў Беларусь для ўдзельнікаў і гасцей фестывалю з 73 дзяржаў.
Пропускам для бязвізавага перасячэння Дзяржаўнай граніцы для замежных грамадзян будзе білет на мерапрыемствы фестывалю, праводзімыя ў Летнім амфітэатры або ў канцэртнай зале "Віцебск".
З улікам існуючай практыкі дзяржаўнай падтрымкі фестывалю распараджэннем таксама прадугледжаны асобныя прэферэнцыі для яго арганізатараў і ўдзельнікаў.