Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Лют 2019

Лукашэнка зацвердзіў рашэнне на ахову дзяржграніцы ў 2019 годзе

Лукашэнка зацвердзіў рашэнне на ахову дзяржграніцы ў 2019 годзе

4 лютага, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў рашэнне на ахову дзяржаўнай граніцы Беларусі органамі пагранічнай службы ў 2019 годзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў старшыні Дзяржпагранкамітэта Беларусі Анатоля Лапо, Прэзідэнт паставіў шэраг задач па забеспячэнні як непасрэдна пагранічнай бяспекі, так і нацыянальнай бяспекі ў цэлым. Вядзецца далейшае ўдасканаленне пагранічнай інфраструктуры, узмацняюцца асобныя ўчасткі дзяржграніцы, у тым ліку на паўднёвым напрамку.

Пры гэтым стаіць задача ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку забяспечваць пропуск праз граніцу законапаслухмяных грамадзян і транспартных сродкаў, каб адпаведны працэс праходзіў хутка, камфортна і бяспечна.

За мінулы год пасажырапаток праз граніцу павялічыўся прыкладна на 3 працэнты, а колькасць транспартных сродкаў - амаль на 7 працэнтаў.

У ліку існуючых выклікаў Анатоль Лапо назваў незаконную транзітную міграцыю. Так, напрыклад, па выніках мінулага года больш як на 57 працэнтаў зафіксаваны рост нелегальнай міграцыі з Усходу на Захад. Затрымана 457 чалавек. "Мы ахоўваем не толькі дзяржаўную граніцу Беларусі, але абараняем ад нелегальнай міграцыі яшчэ і Еўрапейскі саюз. І тут мы павінны дзейнічаць сумесна", - сказаў ён.

Адзначаецца таксама павелічэнне аб'ёмаў наркатрафіка. Беларускія пагранічнікі затрымалі за год больш як 450 кг адпаведных рэчываў, што практычна ў чатыры разы больш, чым год таму. "Зразумела, мы ўдасканальваем формы і метады (работы па выяўленні наркотыкаў. - Заўвага БЕЛТА), але ўдасканальваюцца і тыя, хто іх перавозіць", - заўважыў Анатоль Лапо.

Што датычыцца павелічэння штатнай колькасці органаў пагранслужбы, развіцця манеўраных груп, старшыня Дзяржпагранкамітэта не назваў агульнай лічбы, аднак падкрэсліў, што гэта накіравана на забеспячэнне бяспекі на граніцы. "На гэты момант ужо сфарміраваны манеўраныя групы (штаты) на ўкраінскім напрамку. Уведзены ў строй пагранічны пост і пагранічная застава. Цяпер пачынаем камплектаваць іх асабовым складам, узбраеннем і тэхнікай, выходзіць новымі штатамі на ахову дзяржаўнай граніцы. Гэта ўзмоцніць наш патэнцыял", - заявіў ён.

Анатоль Лапо растлумачыў, што мабільныя групы ў першую чаргу арыентаваны на вырашэнне задач, якія ўзнікаюць раптоўна. "У камандзіра часці павінен пастаянна быць рэзерв, які паднімаецца на працягу 3-4 хвілін", - адзначыў кіраўнік пагранведамства.

Адзначым, што раней на розных узроўнях гаварылася аб патэнцыяльнай пагрозе, а таксама спробах увозу на тэрыторыю Беларусі зброі і боепрыпасаў. Наяўнасць такіх рызык ускосна пацвярджаюць і даныя, агучаныя нядаўна генеральным пракурорам Украіны Юрыем Луцэнкам. "Я не жартую, у краіне ад 3 да 5 млн нелегальных "ствалоў", - сказаў ён у адным з інтэрв'ю, цытату якога прыводзіць агенцтва Укрінфарм.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі