2 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 2 мая падпісаў указ нумар 129, якім зацвердзіў пагадненне паміж Беларуссю і Зімбабвэ аб стварэнні сумеснай пастаяннай камісіі па супрацоўніцтве. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.
Пагадненне было заключана ў Харарэ 31 студзеня ў час дзяржаўнага візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Зімбабвэ. Стварэнне сумеснай камісіі будзе садзейнічаць умацаванню беларуска-зімбабвійскага супрацоўніцтва ў розных сферах двухбаковых адносін.