1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў Канвенцыю Садружнасці Незалежных Дзяржаў аб супрацоўніцтве ў галіне даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах. Адпаведны ўказ нумар 127 кіраўнік дзяржавы падпісаў 1 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Канвенцыя была падпісана лідарамі СНД 28 верасня 2018 года ў Душанбэ. У ёй замацоўваюцца напрамкі, прынцыпы і мэты супрацоўніцтва краін Садружнасці ў касмічнай галіне.
Дакумент накіраваны на ўдасканаленне нарматыўна-прававой базы і актывізацыю дзейнасці СНД у гэтай сферы. Ён прадугледжвае сумесную работу бакоў як у частцы навуковых даследаванняў, так і ў практычнай плоскасці, напрыклад, у вырашэнні праблемы ўтылізацыі касмічнага смецця, каардынатна-часавым і навігацыйным забеспячэнні, у сферы пілатуемых касмічных палётаў, прадастаўлення і выкарыстання касмічных паслуг.
Міждзяржаўныя праекты і праграмы ў касмічнай галіне будуць фінансавацца зацікаўленымі бакамі за кошт сродкаў нацыянальных бюджэтаў і пазабюджэтных крыніц.