17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Габонскай Рэспублікі Алі Бен Бонга Андзімбу і народ гэтай краіны з Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Запрашаю да больш актыўнага выкарыстання патэнцыялу двухбаковага ўзаемадзеяння ў сферах гандлю, адукацыі, навукі і тэхналогій. Беларусь гатова прапанаваць якасную прадукцыю машынабудавання, сельскай гаспадаркі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што падтрымка эфектыўных кантактаў паміж адпаведнымі ўстановамі, арганізацыямі і прадпрыемствамі будзе садзейнічаць захаванню дасягнутага ўзроўню адносін і пераадоленню часовых цяжкасцей, выкліканых пандэміяй.