25 кастрычніка, Нур-Султан /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запрасіў Прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева наведаць з афіцыйным візітам Беларусь у 2020 годзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэта дасць магчымасць пракантраляваць выкананне сённяшніх дамоўленасцей і выкананне падпісаных у Нур-Султане пагадненняў. "Казахстан для нас - важны, правераны часам сябар, з якім Беларусь выбудоўвае стратэгічныя, саюзніцкія і братэрскія адносіны", - заявіў Прэзідэнт.
Сёння кіраўнікі дзяржаў правялі ў Нур-Султане афіцыйныя перагаворы. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, у адкрытай і давернай атмасферы бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, вызначылі прыярытэты на бліжэйшую перспектыву і зверылі пазіцыі па ключавых напрамках узаемадзеяння на інтэграцыйных і міжнародных пляцоўках, у тым ліку па пытаннях транснацыянальнай і рэгіянальнай бяспекі.
"Па волі лёсу гісторыяй прадастаўлена права, магчымасць тром рэспублікам (Расія, Беларусь, Казахстан. - Заўвага БЕЛТА) постсавецкай прасторы быць у авангардзе інтэграцыі. Ад нас шмат чакаюць народы былога Савецкага Саюза, і мы не можам не спраўдзіць іх надзей", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-