Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Врс 2019

Лукашэнка запатрабаваў узмацніць дысцыпліну ў школе

Лукашэнка запатрабаваў узмацніць дысцыпліну ў школе

2 верасня, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання сярэдняй школы нумар 93 Мінска запатрабаваў узмацніць дысцыпліну ў навучальных установах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што дысцыпліна ў школе моцна ўпала, таму міністру адукацыі, губернатарам і мэру Мінска пастаўлена задача прыняць меры для ўзмацнення парадку і дысцыпліны ў навучальных установах.

"Школа - гэта храм. Туды трэба прыходзіць з чыстымі думкамі - вучыцца, а не пакурваць у туалеце і займацца незразумела чым", - падкрэсліў Прэзідэнт. Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што захаванне дысцыпліны павінна быць нацэлена менавіта на тое, каб дзеці ў школе займаліся атрыманнем ведаў, адказныя за гэта перш за ўсё настаўнікі і кіраўніцтва школ.

Арганізуйце такім чынам дзяцей, каб ваша школа была і ў далейшым такой новай і прыгожай", - сказаў Прэзідэнт, звяртаючыся да прысутных на ўрачыстым адкрыцці школы нумар 93 Мінска. "Гэта датычыцца ўсіх", - дадаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі