Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

31 Май 2018

Лукашэнка запатрабаваў растлумачыць прычыны ўсплёску нестатутных узаемаадносін у арміі

31 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў растлумачыць прычыны ўсплёску выяўляемых фактаў нестатутных узаемаадносін у арміі. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе аб выніках праверкі Узброеных Сіл, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што было даручана вывучыць пытанні ідэалагічнай работы ў сувязі з тым, што яна ўплывае і непасрэдна на воінскую дысцыпліну. "Дакладваюць, што ў арміі захоўваецца ўстойлівая тэндэнцыя да скарачэння колькасці правапарушэнняў. Але яны ёсць. Па такім паказчыку, як каэфіцыент злачыннасці, сітуацыя ва Узброеных Сілах лепшая, чым у цэлым па краіне (нядзіўна, як бы там ні было, усё ж такі ў арміі ідзе нейкі адбор). Адносна стабільны і стан па карупцыйных праявах. Скарачаецца колькасць злачынстваў, звязаных з гібеллю асабовага складу пры выкананні службовых абавязкаў", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Разам з гэтым ён звярнуў увагу, што ў 2017 годзе зафіксаваны значны рост фактаў нестатутных узаемаадносін. "Хацеў бы, каб мне далажылі, з чым гэта звязана. Гэта што, сапраўды такі ўсплёск непарадкаў па так званых нестатутных узаемаадносінах, ці службовыя асобы Мінабароны і іншых кампетэнтных дзяржорганаў павысілі патрабавальнасць і пачалі ўсё гэта ўлічваць?" - паставіў пытанне Прэзідэнт Беларусі.

"Усе людзі ў пагонах, асабліва камандзіры, павінны быць узорам прыстойнасці і добрасумленнага выканання службовых абавязкаў. Гэта датычыцца як прымянення даручаных падраздзяленняў і ўзбраенняў, так і выхавання падначаленых", - падкрэсліў беларускі лідар.

Ён акцэнтаваў увагу, што менавіта афіцэрскаму корпусу давераны лёсы маладых людзей, з якіх яны за кароткі час павінны падрыхтаваць сапраўдных байцоў, абаронцаў Айчыны.

Ва Узброеных Сілах узровень злачыннасці за апошнія пяць гадоў у цэлым знізіўся. Каэфіцыент злачыннасці (колькасць учыненых злачынстваў на 10 тыс. чалавек) ва Узброеных Сілах у 2017 годзе склаў 21,2 (па рэспубліцы - 90,9). Разам з тым пачынаючы з 2017 года і да гэтага часу адзначаецца рост узбуджаных крымінальных спраў па фактах парушэнняў статутных правіл узаемаадносін паміж ваеннаслужачымі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі