11 жніўня, Брэст /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў прывесці ў парадак аэрапорт Брэст. Такую задачу кіраўнік дзяржавы паставіў сёння пасля прыбыцця ў абласны цэнтр, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Што неабходна зрабіць: трэба лішняе ўсё, што тут ёсць, зямельныя плошчы, аддаць па прызначэнні. Мы па савецкіх мерках адцялі 0,5 тыс. га зямлі. Не даглядаеш аэрапорт - гэта дрэнна", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да губернатара Брэсцкай вобласці Анатоля Ліса.
Прэзідэнт звярнуў увагу: калі аэрапорт поўнасцю не загружаны сёння, то гэта не значыць, што і ў будучым будзе гэтак жа. "Вазьмі па контуры, колькі трэба для аэрапорта, столькі і пакінь. Усё астатняе аддай людзям: нехта захоча пабудаваць прадпрыемства. Да ўзлётна-пасадачнай паласы хаця б травы вырошчвай. Прывядзі ўсё ў парадак", - даручыў кіраўнік дзяржавы кіраўніку вобласці.
Анатоль Ліс адзначыў, што сёння аэрапорт прымае зусім мала рэйсаў і практычна не выкарыстоўваецца. "Мы ў тыдзень прымаем толькі два рэйсы на Калінінград. Трэба думаць, як яго загружаць", - сказаў ён.
"Думайце і ўносьце прапановы. Толькі спачатку навядзіце парадак", - паставіў задачу Аляксандр Лукашэнка.