18 ліпеня, Санкт-Пецярбург /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на пленарным пасяджэнні VI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, заявіў аб наяўнасці прынцыповых дамоўленасцей з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным па інтэграцыйнай тэматыцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прэзідэнт Беларусі нагадаў, што ў снежні бягучага года краіны адзначаць 20-годдзе падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. "За мінулы час для забеспячэння роўнасці правоў грамадзян нашых краін зроблена нямала. Сёння ўрадавыя групы актыўна працуюць над паглыбленнем інтэграцыі і прыярытэтамі сумеснага развіцця. У нас з Уладзімірам Уладзіміравічам (Пуціным) ёсць прынцыповыя дамоўленасці ў гэтым плане", - заявіў беларускі лідар.
Паводле яго слоў, ёсць шэраг канкрэтных істотных пытанняў, якія закранаюць інтарэсы суб'ектаў гаспадарання і грамадзян Беларусі і Расіі. "Вырашыць іх неабходна ў бліжэйшы час", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.