2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі Абдэльазіза Бутэфліку з нацыянальным святам – Днём Рэвалюцыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Аляксандр Лукашэнка з задавальненнем адзначыў паспяховае развіццё беларуска-алжырскага дыялогу.
Кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў упэўненасць, што дзякуючы сумесным намаганням дружалюбныя адносіны Беларусі і Алжыра будуць і ў далейшым умацоўвацца, а двухбаковае супрацоўніцтва – нязменна пашырацца на карысць двух народаў.