27 верасня, Нью-Ёрк /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка з трыбуны Генасамблеі ААН, выступаючы на пленарным пасяджэнні Саміту ААН па ўстойлівым развіцці, заклікаў уладных людзей да адказу за дзеянні на Арабскім Усходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што прыклад адкрытага палітычнага хамства, хлусні і злачынстваў супраць чалавечнасці - на паверхні.
Прэзідэнт Беларусі прапанаваў успомніць нядаўнія факты. "Пад выглядам наяўнасці хімічнай зброі ў Іраку вядомыя дзяржавы вырашылі дэмакратызаваць Ірак. І дзе гэта хімічная зброя? Дзе дэмакратыя ў Іраку? Навошта забілі прэзідэнта Ірака? Дзе наогул гэта краіна і якая будучыня ў іракскага народа? На тэрыторыі гэтай дзяржавы людзям стала жыць лепш? Не", - сказаў беларускі лідар.
"Вы - вінаватыя - скажаце, што памыліліся, трэба спыніцца б, але зноў жа - не, пайшлі далей. Пачалі з Туніса і скончылі Лівіяй. Сцэнарый той жа. Распялі прэзідэнта Кадафі, знішчыўшы дзяржаву. У Лівіі стала лепш? Не. І дзе гэта Лівія наогул як цэласная дзяржава?" - адзначыў Прэзідэнт Беларусі.
"Спадары, можа хопіць? Не, ірванулі ў Сірыю. Паўстае пытанне, навошта? Навошта забіваеце людзей, навошта звяргаеце дзеючага прэзідэнта, чым ён вам не дагадзіў? Больш таго, бойняй у гэтай краіне вы сціраеце першыя сляды нашай з вамі цывілізацыі", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.
"Скажыце сусветнай супольнасці, чаго вы хочаце і да чаго вы імкняцеся, якраз з гэтай трыбуны Генеральнай асамблеі ААН", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.