8 кастрычніка, Масква /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на саміце ў Маскве выказаўся ў падтрымку аднаўлення "сям'і СНД" у яе былым складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Было б вельмі добра, калі б у нашу сям'ю вярнулася Грузія, аднавіла свой поўнафарматны ўдзел Малдова, адумаліся ўлады Украіны, у аднаўленні нармальнага жыцця якой нам давядзецца ўдзельнічаць. Я абсалютна ўпэўнены, што так і будзе. Проста гэта пытанне часу", - заявіў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што краінам трэба даражыць тым, што яны маюць у Садружнасці. "Усе, хто не адарваўся ад нашай Садружнасці, сёння паказваюць добрыя вынікі. Не страцілі кіравання сваёй краінай, застаюцца паўнацэннымі суб'ектамі міжнародных адносін", - сказаў Прэзідэнт.