9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 верасня выказаў спачуванні Прэзідэнту Мексікі Энрыке Пенья Ньета ў сувязі з ахвярамі землетрасення на поўдні краіны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Беларускі народ і я асабіста шчыра спачуваем родным загінулых і пацярпелым у выніку разбуральнага землетрасення на поўдні Мексікі. Мы падзяляем смутак мексіканскага народа, жадаем хутчэйшага выздараўлення параненым і вяртання да звычайнага ладу жыцця", - гаворыцца ў спачуванні.