19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста 19 сакавіка выказаў глыбокія спачуванні Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Уладзіміру Пуціну, усяму расійскаму народу, родным і блізкім загінулых у выніку крушэння самалёта. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.
"Паведамленне аб крушэнні пры заходзе на пасадку ў аэрапорце Растова-на-Доне самалёта "Боінг 737-800", што прывяло да чалавечых ахвяр, болем адгукнулася ў сэрцах беларусаў", - гаворыцца ў спачуванні.