5 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну і сем'ям загінулых у выніку паводкі ў Іркуцкай вобласці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"У Рэспубліцы Беларусь з вялікай трывогай і спагадай успрынялі паведамленне аб шматлікіх чалавечых ахвярах і маштабных разбурэннях, выкліканых паводкай у Іркуцкай вобласці", - гаворыцца ў спачуванні.
Аляксандр Лукашэнка таксама папрасіў перадаць словы шчырай падтрымкі і пажаданні выздараўлення пацярпелым. "Вельмі спадзяёмся на хутчэйшае аднаўленне і вяртанне да нармальнага рытму жыцця пацярпелага расійскага рэгіёна", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.