9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту Мексіканскіх Злучаных Штатаў Энрыке Пенья Ньета ў сувязі з ахвярамі ў выніку паводкі і апоўзняў, выкліканых трапічным ураганам "Эрл". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"У гэты цяжкі час ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказваю шчырыя спачуванні і словы падтрымкі Вам, родным і блізкім загінулых, усім, хто пацярпеў ад удару стыхіі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.