22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Ірака Бархаму Саліху, родным і блізкім загінулых у выніку крушэння пасажырскага парома "Аль-Джазіра" на рацэ Тыгр у горадзе Мосул. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што трагічныя навіны аб крушэнні пасажырскага парома "Аль-Джазіра" з вялікай колькасцю чалавечых ахвяр, асабліва сярод жанчын і дзяцей, з глыбокім болем і шкадаваннем успрыняты ў Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка перадаў словы падтрымкі родным і блізкім загінулых, а таксама пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым.