26 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі выказаў спачуванні кіраўніцтву расійскіх тэлекампаній, прадстаўнікі якіх сталі ахвярамі авіякатастрофы над Чорным морам, а таксама родным і блізкім загінулых журналістаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Аляксандр Лукашэнка, у прыватнасці, адзначыў, што важнасць прафесіі тэлежурналіста ў наш час пераацаніць цяжка, і тым больш балюча страчваць лепшых яе прадстаўнікоў, тых, хто любімай справе служыць да апошняй секунды.