18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Каралю Іспаніі Філіпу VI, родным загінулых і пацярпелых у выніку тэрактаў у Барселоне і Камбрыльсе. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што беларускі народ смуткуе разам з усімі іспанцамі.
"На жаль, дзеля дасягнення сваіх мэт, чужых сучаснаму грамадству, фанатычна настроеныя асобы выкарыстоўваюць бязлітасныя, бесчалавечныя і адначасова баязлівыя спосабы, накіраваныя супраць мірных бязвінных грамадзян. Іх дзеянні не маюць апраўдання, а самі яны заслугоўваюць справядлівага і суровага пакарання", - гаворыцца ў спачуванні.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што іспанскі народ мужна перанясе гэтыя выпрабаванні і здолее зберагчы здабытыя дэмакратычныя каштоўнасці і адзінства нацыі.