Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

16 Крс 2019

Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі з пажарам у саборы Парыжскай Божай Маці

Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі з пажарам у саборы Парыжскай Божай Маці
Пажар у Нотр-Дам-дэ-Пары. Фота Сіньхуа - БЕЛТА

16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў глыбокія спачуванні Прэзідэнту Францыі Эмануэлю Макрону і народу гэтай краіны ў сувязі з разбуральным пажарам у саборы Парыжскай Божай Маці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што паведамленне аб гэтым здарэнні шкадаваннем і смуткам адгукнулася ў беларускім грамадстве. "Падзяляем з французскім народам горыч ад вялікай страты, якая спасцігла ўсіх хрысціян і міжнародную супольнасць, і спадзяёмся на хуткае аднаўленне гэтага выдатнага помніка сусветнай архітэктуры", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі