20 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні родным і блізкім загінулага пасла Расіі ў Турцыі Андрэя Карлава, а таксама словы падтрымкі Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну і народу гэтай краіны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі з глыбокім болем успрынялі паведамленне аб цынічнай тэрарыстычнай атацы, у выніку якой абарвалася жыццё расійскага дыпламата.
"Паслядоўна заяўляем аб непрымальнасці ўсіх форм і праяў тэрарызму і ўсямернай падтрымцы рашучага процідзеяння тэрарыстычнай пагрозе, ад каго б яна ні зыходзіла", - гаворыцца ў спачуванні.
Як паведамлялася, пасол Расіі ў Турцыі Андрэй Карлаў быў забіты вечарам 19 снежня на адкрыцці фотавыстаўкі ў Анкары. Забойцам дыпламата аказаўся экс-супрацоўнік турэцкай паліцыі Меўлют Мерт Алтынташ. Нападаючы быў ліквідаваны ў ходзе паліцэйскага штурму.