9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту Пакістана Мамнуну Хусэйну і прэм'ер-міністру гэтай краіны Навазу Шарыфу, родным і блізкім загінулых у выніку тэрарыстычнага акта ў шпіталі горада Квета. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Мноства мірных жыхароў Пакістана сталі ахвярамі тэрарыстаў, учынкі якіх грунтуюцца на крыві і страху. Такія метады ніколі не знойдуць апраўдання", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.