14 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў шчырыя спачуванні Прэзідэнту Турцыі Рэджэпу Таіпу Эрдагану, родным і блізкім загінулых у выніку тэрарыстычнага акта ў Анкары, а таксама словы падтрымкі ўсяму турэцкаму народу. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
"У Рэспубліцы Беларусь з глыбокім болем і смуткам успрынялі паведамленне аб другім за апошні месяц жахлівым тэрарыстычным акце ў сталіцы Турцыі, у выніку якога загінула і пацярпела вялікая колькасць людзей", - гаворыцца ў спачуванні.