12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Рэспублікі Балгарыя Росену Плеўнеліеву, родным і блізкім загінулых у выніку чыгуначнай катастрофы ў населеным пункце Хітрына. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У спачуванні гаворыцца, што ў Беларусі з пачуццём глыбокага смутку ўспрынялі паведамленне аб чалавечых ахвярах. Аляксандр Лукашэнка выказаў пажаданні хутчэйшага выздараўлення пацярпелым, а таксама словы падтрымкі ўсяму балгарскаму народу.